Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 173. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Рашэнне аб выключэнні музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымаецца Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

  2. Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:

2.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;

2.2. вернуты ўладальніку па судовай пастанове;

2.3. выкрадзены, што пацвярджаецца дакументамі адпаведных дзяржаўных органаў;

2.4. пашкоджаны ў такой ступенi, што яго немагчыма рэстаўрыраваць;

2.5. страчаны або знішчаны ў вынiку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту ці па іншых прычынах.

  1. Заканадаўчымі актамі, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь могуць прадугледжвацца іншыя выпадкі выключэння музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

  2. Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў прыватным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве ўласніка музейнага прадмета.

Статья
173
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ