Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 177. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб асабліва каштоўных музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

  2. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца ў мэтах цэнтралізаванага ўліку, ідэнтыфікацыі і папулярызацыі асабліва каштоўных музейных прадметаў.

  3. Фарміруе і вядзе Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры.

  4. Музей, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у якіх захоўваюцца асабліва каштоўныя музейныя прадметы, абавязаны прадставіць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, звесткі аб гэтых музейных прадметах у двухмесячны тэрмін з дня іх паступлення.

  5. У мэтах вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, ажыццяўляе:

5.1. збор звестак аб асабліва каштоўных музейных прадметах;

5.2. улік наяўнасці і ацэнку захаванасці асабліва каштоўных музейных прадметаў.

  1. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца на беларускай, рускай і англійскай мовах.

  2. Музей, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у якіх захоўваюцца асабліва каштоўныя музейныя прадметы, у выпадку змянення звестак, унесеных у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, абавязаны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнікнення падставы для іх змянення пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

  3. У выпадку змены ўласніка асабліва каштоўнага музейнага прадмета прыватнага музея ранейшы ўласнік абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня спынення права ўласнасці пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

  4. Звесткі аб страце або знішчэнні асабліва каштоўных музейных прадметаў накіроўваюцца юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, не пазней за тры каляндарныя дні з дня ўстанаўлення факта іх страты або знішчэння.

  5. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб змяненні звестак уносіць у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь неабходныя змяненні.

  6. Звесткі, якія змяшчаюцца ў Дзяржаўным каталогу Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, за выключэннем звестак, якія датычаць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Статья
177
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ