Пад кансервацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi фізічнага стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
Пад рэстаўрацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаваным аднаўленні страчаных фрагментаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама iх навуковых, гістарычных, мемарыяльных, мастацкіх, эстэтычных і іншых вартасцей.
Для вырашэння пытанняў кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеі можа быць створаны рэстаўрацыйны савет, склад і парадак дзейнасці якога ўстанаўліваюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў выконваюцца ў адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, склад якой устанаўлiваецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца музейнымі работнікамі або іншымі асобамі, якія маюць адпаведную кваліфікацыю.
Пасля распрацоўкі навукова-праектная дакументацыя на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разглядаецца на пасяджэнні рэстаўрацыйнага або іншага савета музея і зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў выконваюцца мастакамі-рэстаўратарамі.
Кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, выконваюцца з улікам асаблівасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.
Статья 179. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z