Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 184. Стварэнне і адкрыццё пастаянных экспазіцый

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Стварэнне пастаянных экспазіцый з’яўляецца вынікам навукова-даследчай дзейнасці музея і адным з асноўных відаў музейнай дзейнасці.

  2. Этапамі стварэння пастаяннай экспазіцыі з’яўляюцца:

2.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі, якая складаецца з навуковай канцэпцыі, абгрунтавання асноўнай ідэі, мэт і задач пастаяннай экспазіцыі, вызначэння шляхоў іх увасаблення, тэматычнай структуры пастаяннай экспазіцыі, тэматыка-экспазіцыйнага плана;

2.2. распрацоўка архітэктурна-мастацкага рашэння пастаяннай экспазіцыі;

2.3. мантаж пастаяннай экспазіцыі.

  1. Стварэнне пастаяннай экспазіцыі, у тым ліку распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі, ажыццяўляецца рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кіраўнік, тэрміны пачатку і заканчэння работы па стварэнні пастаяннай экспазіцыі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

  2. У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнікаў дапускаецца падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі музейнымі работнікамі іншых музеяў або навуковымі работнікамі навуковых устаноў на падставе грамадзянска-прававога дагавора.

  3. Навуковая канцэпцыя і тэматычная структура пастаяннай экспазіцыі абмяркоўваюцца на навукова-метадычным або вучоным савеце музея і дасылаюцца на рэцэнзаванне:

дзяржаўнымі музеямі раённага, гарадскога і сельскага падпарадкавання – у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профілю;

дзяржаўнымі музеямі абласнога (мінскага гарадскога) падпарадкавання – у дзяржаўны музей рэспубліканскага падпарадкавання адпаведнага профілю;

дзяржаўнымі музеямі рэспубліканскага падпарадкавання – у Міністэрства культуры для разгляду на Рэспубліканскім навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы;

дзяржаўнымі музеямі, якія з’яўляюцца падраздзяленнямі юрыдычных асоб, – у дзяржаўны музей абласнога (мінскага гарадскога) або рэспубліканскага падпарадкавання адпаведнага профілю;

прыватнымі музеямі – у дзяржаўны музей абласнога (мінскага гарадскога) падпарадкавання адпаведнага профілю.

Рэцэнзаванне праводзіцца не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання навуковай канцэпцыі і тэматычнай структуры пастаяннай экспазіцыі.

  1. Навуковая канцэпцыя і тэматычная структура пастаяннай экспазіцыі не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання рэцэнзіі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

Рабочая група на падставе зацверджаных навуковай канцэпцыі і тэматычнай структуры распрацоўвае тэматыка-экспазіцыйны план пастаяннай экспазіцыі.

  1. Архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі распрацоўваецца на падставе навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі прафесійнымі дызайнерамі і мастакамі, якія працуюць у штаце музея, або адпаведнымі спецыялістамі на падставе грамадзянска-прававога дагавора.

  2. Архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі абмяркоўваецца на навукова-метадычным або вучоным савеце музея і дасылаецца на рэцэнзаванне ў парадку, прадугледжаным абзацамі другім–шостым часткі першай пункта 5 гэтага артыкула.

Рэцэнзаванне праводзіцца не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання архітэктурна-мастацкага рашэння пастаяннай экспазіцыі.

Архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання рэцэнзіі зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

  1. Зацверджаныя навуковая канцэпцыя, тэматычная структура і архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі з’яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж пастаяннай экспазіцыі.

  2. Канструктыўныя змяненні ў зацверджаныя навукова-праектную дакументацыю і архітэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі могуць быць унесены па рашэнні кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, толькі пасля атрымання рэцэнзіі ў парадку, прадугледжаным пунктамі 5 і 8 гэтага артыкула.

  3. Адкрыццё пастаяннай экспазіцыі ажыццяўляецца пасля яе прыёму камісіяй, створанай загадам заснавальніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

Статья
184
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ