# Статья 186. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА



1. Пад экскурсійным абслугоўваннем наведвальнiкаў музеяў разумеецца публічны паказ прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, які суправаджаецца каментарыямі, прадастаўленнем інфармацыі аб іх.

2. Экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў ажыццяўляецца музейнымі работнікамі гэтых музеяў.

Экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў асобамі, не прадугледжанымі часткай першай гэтага пункта, забараняецца.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
