Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 187. Народныя мастацкія рамёствы. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Народныя мастацкія рамёствы – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні і папулярызацыі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

  2. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў – прадметы дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, якія створаны ў адпаведнасці з традыцыямі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў і ручной працы, характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю і маюць мастацкую вартасць.

  3. Пры стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дазваляецца:

3.1. творчае вар’іраванне, якое з’яўляецца адной з форм праявы народнай творчасці і асноўным метадам перадачы тыпавога ўзору вырабу народных мастацкіх рамёстваў, што прадугледжвае ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у кампазіцыйнае, колеравае, арнаментальнае, пластычнае і іншае мастацкае рашэнне вырабу, якія не прыводзяць да прынцыповых змяненняў традыцыйнага характару, зніжэння мастацкага ўзроўню і якасці вырабу народных мастацкіх рамёстваў;

3.2. выкарыстанне механізаванай працы ў падрыхтоўчых і дапаможных аперацыях.

  1. Да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў могуць быць аднесены прадукцыя арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, а таксама прадметы дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаныя грамадзянамі.

Аднясенне прадукцыі арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў праводзіцца экспертнай камісіяй па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

Аднясенне прадметаў дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаных грамадзянамі, да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў праводзіцца экспертнай камісіяй па народных мастацкіх рамёствах.

  1. Выключаны.
Статья
187
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ