# Статья 187. Народныя мастацкія рамёствы. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ



1. Народныя мастацкія рамёствы – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні і папулярызацыі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

2. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў – прадметы дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, якія створаны ў адпаведнасці з традыцыямі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў і ручной працы, характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю і маюць мастацкую вартасць.

3. Пры стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дазваляецца:

3.1. творчае вар’іраванне, якое з’яўляецца адной з форм праявы народнай творчасці і асноўным метадам перадачы тыпавога ўзору вырабу народных мастацкіх рамёстваў, што прадугледжвае ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у кампазіцыйнае, колеравае, арнаментальнае, пластычнае і іншае мастацкае рашэнне вырабу, якія не прыводзяць да прынцыповых змяненняў традыцыйнага характару, зніжэння мастацкага ўзроўню і якасці вырабу народных мастацкіх рамёстваў;

3.2. выкарыстанне механізаванай працы ў падрыхтоўчых і дапаможных аперацыях.

4. Да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў могуць быць аднесены прадукцыя арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, а таксама прадметы дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаныя грамадзянамі.

Аднясенне прадукцыі арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў праводзіцца экспертнай камісіяй па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

Аднясенне прадметаў дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаных грамадзянамі, да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў праводзіцца экспертнай камісіяй па народных мастацкіх рамёствах.

5. Выключаны.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
