# Статья 188. Правы грамадзян, якія займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ



Грамадзяне, якія займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, маюць права:

ажыццяўляць творчую дзейнасць у адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямі, інтарэсамі і творчымі здольнасцямi (магчымасцямі) як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове, у калектыве або індывідуальна;

на абарону сваёй дзейнасці і ахову сакрэтаў прафесійнага майстэрства;

выкарыстоўваць вынікі сваёй творчай дзейнасці;

ствараць новыя або ўступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, якія займаюцца пытаннямі народных мастацкіх рамёстваў;

вывозiць з Рэспублiкi Беларусь у мэтах экспанавання, iншых форм публiчнага паказу, а таксама на продаж вырабы народных мастацкіх рамёстваў у адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза;

іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
