# Статья 191. Экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ



1. У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падтрымкі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах.

2. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах з’яўляецца пастаянна дзеючым органам, у склад якога могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, арганiзацый культуры, грамадскіх аб’яднанняў, мастакi, мастацтвазнаўцы, этнографы i iншыя спецыялiсты, дзейнасць якіх звязана з захаваннем культурнай спадчыны, забеспячэннем пераемнасці традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

3. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах:

3.1. аказвае метадычную i экспертную дапамогу майстрам народных мастацкіх рамёстваў па пытаннях народных мастацкіх рамёстваў;

3.2. разглядае пытанні аднясення прадметаў дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаных грамадзянамі, да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.3. ажыццяўляе ацэнку вырабаў народных мастацкіх рамёстваў на iх адпаведнасць традыцыям народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падрыхтоўку прапаноў па павышэнні мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.4. садзейнiчае адраджэнню, захаванню і пераемнасці традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, папулярызацыі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі і распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.5. садзейнiчае арганiзацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкіх рамёстваў, падтрымцы i захаванню іх творчай iндывiдуальнасцi і самабытнасцi, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнню i абнаўленню iх асартыменту;

3.6. разглядае хадайнiцтвы аб наданнi майстрам народных мастацкіх рамёстваў статусу народнага майстра i дае заключэнні аб наданнi (адмове ў наданні) ім гэтага статусу;

3.7. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па актуальных пытаннях народных мастацкіх рамёстваў, метадычных распрацовак па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў i ўносіць iх на разгляд у Мiнiстэрства культуры, iншыя дзяржаўныя органы для прыняцця мер, накіраваных на падтрымку і развiццё народных мастацкіх рамёстваў.

4. Сваю дзейнасць экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах ажыццяўляе ва ўзаемадзеяннi з дзяржаўнымi органамi, навуковымi арганiзацыямi i арганiзацыямi культуры.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
