Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі для забеспячэння магчымасцей выканання ўказанымі асобамі творчых і (або) вытворчых задач.
Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца шляхам:
2.1. стварэння ўмоў для выкарыстання імі фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных і інфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнічных распрацовак і традыцыйных тэхналогій вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
2.2. садзейнічання іх знешнеэканамічнай і іншай звязанай з ёю дзейнасці, уключаючы пашырэнне і развіццё гандлёвых, навукова-тэхнічных, вытворчых і інфармацыйных сувязей, удзел у міжнародных выстаўках і кірмашах;
2.3. арганізацыі падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.
Дзяржаўныя органы распрацоўваюць і ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнічанні ў забеспячэнні арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў абсталяваннем і сучаснымі тэхналогіямі для падрыхтоўчых працэсаў і арганізацыі вытворчасці прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
У мэтах садзейнічання развіццю вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства прадастаўляюць арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам абсталяванне, вытворчыя і службовыя памяшканні, іншую маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.