# Статья 194. Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ



1. Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі для забеспячэння магчымасцей выканання ўказанымі асобамі творчых і (або) вытворчых задач.

2. Дзяржаўная падтрымка арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пры вытворчасці імі прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца шляхам:

2.1. стварэння ўмоў для выкарыстання імі фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных і інфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнічных распрацовак і традыцыйных тэхналогій вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

2.2. садзейнічання іх знешнеэканамічнай і іншай звязанай з ёю дзейнасці, уключаючы пашырэнне і развіццё гандлёвых, навукова-тэхнічных, вытворчых і інфармацыйных сувязей, удзел у міжнародных выстаўках і кірмашах;

2.3. арганізацыі падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.

3. Дзяржаўныя органы распрацоўваюць і ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнічанні ў забеспячэнні арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў абсталяваннем і сучаснымі тэхналогіямі для падрыхтоўчых працэсаў і арганізацыі вытворчасці прадукцыі, якая можа быць аднесена да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

4. У мэтах садзейнічання развіццю вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства прадастаўляюць арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам абсталяванне, вытворчыя і службовыя памяшканні, іншую маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
