Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 195. Цэнтр (дом) рамёстваў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Цэнтр (дом) рамёстваў – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па адраджэнні, захаванні і пераемнасці мясцовых традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, папулярызацыі дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

  2. Задачамі цэнтра (дома) рамёстваў з’яўляюцца:

2.1. падтрымка i стварэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;

2.2. далучэнне насельнiцтва да дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

2.3. адраджэнне мясцовых традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкіх рамёстваў i распрацоўка новых тэхналогiй.

  1. Цэнтр (дом) рамёстваў:

3.1. праводзіць работу па выяўленні мясцовых традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

3.2. ажыццяўляе збор і забяспечвае захаванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.3. стварае клубныя фарміраванні i забяспечвае іх дзейнасць па вiдах народных мастацкіх рамёстваў;

3.4. аказвае садзейнічанне ў арганізацыі семінараў, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам майстроў народных мастацкіх рамёстваў;

3.5. арганізоўвае дзейнасць па аб’яднанні майстроў народных мастацкіх рамёстваў і каардынацыі іх творчай дзейнасці;

3.6. удзельнічае ў культурным жыцці рэгіёна, у выстаўках, кірмашах, святах народнага мастацтва, іншых мерапрыемствах, ажыццяўляе продаж вырабаў народных мастацкіх рамёстваў у час іх правядзення;

3.7. супрацоўнiчае з іншымі арганiзацыямi культуры, у тым ліку замежнымi;

3.8. выконвае іншыя функцыі, звязаныя з адраджэннем, захаваннем і пераемнасцю мясцовых традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, папулярызацыяй дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

  1. Цэнтр (дом) рамёстваў можа мець выставачныя залы па продажы вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, інфармацыйныя цэнтры, фона-, фота-, кіна-, відэаархівы і іншыя падраздзяленні, службы.

  2. У цэнтры (доме) рамёстваў могуць стварацца каардынацыйны савет, мастацкi савет.

Статья
195
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ