# Статья 196. Забеспячэнне адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ



Забеспячэнне адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ажыццяўляецца шляхам:

перадачы народнымі майстрамі свайго прафесійнага майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства ў мэтах захавання аўтэнтычнасці традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

знаёмства з нарoднымі мастацкімі рамёствамі, традыцыйнымі тэхналогіямі стварэння вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў пры атрыманні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых;

набыцця ведаў, уменняў і навыкаў па стварэнні вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў самастoйна, у тым ліку ў цэнтрах (дамах) рамёстваў.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
