Дзяржаўныя органы, арганізацыі, у тым ліку грамадскiя аб’яднаннi ў сферы культуры, якія займаюцца пытаннямі народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі сумесна з зацiкаўленымi асобамі садзейнiчаюць папулярызацыi i распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi, праз рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кiрмашоў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, устанаўлення заахвочванняў, а таксама iншымi спосабамi.
У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, папулярызацыі дзейнасці па стварэнні вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў праводзяцца выстаўкi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
У мэтах збірання, захоўвання, вывучэння i папулярызацыі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў могуць стварацца музеі ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць папулярызацыі і распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў за межамі Рэспублiкi Беларусь. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь дэманструюцца вырабы народных мастацкіх рамёстваў.
У мэтах стымулявання правядзення навуковых даследаванняў, якія датычаць народных мастацкіх рамёстваў, падтрымкі майстроў народных мастацкіх рамёстваў, а таксама таленавітай моладзi, якая займаецца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, дзяржаўныя органы ўстанаўлiваюць заахвочванні.
Статья 197. Папулярызацыя і распаўсюджванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z