Падтрымка кінематаграфіі ажыццяўляецца шляхам:
фінансавання з рэспубліканскага бюджэту па напрамках і на ўмовах, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
садзейнічання папулярызацыі нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту;
арганізацыі правядзення кінематаграфічных мерапрыемстваў і ўдзелу ў такіх мерапрыемствах;
стымулявання паказу арганізацыямі кінематаграфіі лепшых узораў беларускага кінамастацтва;
стварэння ўмоў для паказу фільмаў для малазабяспечаных грамадзян, у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага і абласнога падпарадкавання;
рэалізацыі творчых, адукацыйных і іншых праграм;
падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў кінематаграфіі;
устанаўлення іншых мер падтрымкі.