Фільм – аўдыявізуальны твор, які створаны шляхам увасаблення творчай задумы ў адпаведнасці з літаратурным сцэнарыем, вывераным сюжэтам і драматургічнай канструкцыяй, пазначанай мастацкімі вобразамі, складзены з зафіксаваных на матэрыяльных носьбітах інфармацыі і паслядоўна злучаных у тэматычнае цэлае выяў (кадраў) з суправаджэннем або без суправаджэння іх гукам і прызначаны для ўспрымання з дапамогай адпаведных тэхнічных прылад.
Фільм можа быць створаны ў ігравой, неігравой, анімацыйнай або змешанай формах.
Фільм у ігравой форме – фільм, які ствараецца пры дапамозе акцёрскай ігры.
Фільм у неігравой форме – фільм, які ствараецца шляхам здымкі рэальных падзей і людзей.
Фільм у анімацыйнай форме – фільм, які ствараецца маляванымі і (або) аб’ёмнымі аб’ектамі (у тым ліку лялечнымі персанажамі) метадам пакадравай здымкі або маляваннем кожнага кадра паслядоўных фаз руху з дапамогай камп’ютарнага ці іншага абсталявання.
Фільм у змешанай форме – фільм, у якім адначасова могуць выкарыстоўвацца элементы фільмаў у ігравой, неігравой і (або) анімацыйнай формах.
- Зыходнымі матэрыяламі фільма з’яўляюцца матэрыяльныя носьбіты інфармацыі, неабходныя для захавання і (або) тыражавання фільма.