# Статья 205. Нацыянальныя і іншыя фільмы, вытворчасць якіх фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 21. КІНЕМАТАГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ



1. Да нацыянальных фільмаў адносяцца фільмы, якія адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь, прысвечаны агульначалавечым гуманітарным, сацыяльным і маральным праблемам, падзеям сусветнай гісторыі, што маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.

Вытворчасць нацыянальных фільмаў поўнасцю або часткова фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.

2. Вытворчасць іншых фільмаў, якія адлюстроўваюць падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь або дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, фільмаў для дзяцей і моладзі, фільмаў – партрэтаў знакамітых асоб, фільмаў – экранізацый твораў беларускай і замежнай літаратуры, а таксама фільмаў гісторыка-патрыятычнай, сацыяльнай, экалагічнай і іншай тэматыкі можа поўнасцю або часткова фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту.

3. Памеры і ўмовы фінансавання з рэспубліканскага бюджэту вытворчасці нацыянальных і іншых фільмаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Першачарговы паказ нацыянальных і іншых фільмаў, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту, ажыццяўляецца ў Рэспубліцы Беларусь.

5. Зыходныя матэрыялы нацыянальных і іншых фільмаў, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту, перадаюцца на захоўванне ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», у іншы архіў у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры і заканадаўствам у сферы архіўнай справы і справаводства.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
