Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 206. Паказ і распаўсюджванне фільмаў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паказ і распаўсюджванне фільмаў ажыццяўляюцца іх праваўладальнікамі.

  2. У Рэспубліцы Беларусь забараняецца паказ фільмаў, звесткі аб якіх адсутнічаюць у Дзяржаўным рэгістры фільмаў, за выключэннем:

2.1. паказу распаўсюджвальнікамі прадукцыі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі фільмаў, якія з’яўляюцца складовай часткай тэлепраграм, у тым ліку замежных тэлепраграм, якія распаўсюджваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змены формы і зместу;

2.2. паказу юрыдычнымі асобамі, на якіх ускладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага сродку масавай інфармацыі, фільмаў, якім прысвоены знак узроставай катэгорыі ў іншых дзяржавах, у выпадку адпаведнасці гэтага знака патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

  1. Паказ фільмаў у кіназалах, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кінаабсталяваннем, можа ажыццяўляцца толькі пасля атрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах дазволу на эксплуатацыю гэтых кіназалаў, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) і абсталявання.

  2. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з аказаннем паслуг па паказе фільмаў, рэгулююцца заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў.

  3. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з паказам і распаўсюджваннем фільма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.

Статья
206
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
21. КІНЕМАТАГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ