Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 209. Культурныя мерапрыемствы, іх віды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Культурнае мерапрыемства – мерапрыемства па публічных стварэнні, выкананні, паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама па публічным паказе (паказе), распаўсюджванні і (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.

  2. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-відовішчнае мерапрыемства, кінематаграфічнае мерапрыемства, фестываль, свята, конкурс, конкурс прыгажосці, пленэр, форум, выстаўка, агляд, майстар-клас, акцыя і іншыя мерапрыемствы.

  3. Па ўзроўні правядзення і складзе ўдзельнікаў культурныя мерапрыемствы могуць быць:

3.1. міжнароднымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь і адной або некалькіх замежных краін;

3.2. рэспубліканскімі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі ўсіх або большасці абласцей і горада Мінска і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі замежных краін;

3.3. рэгіянальнымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі аднаго або некалькіх раёнаў (гарадоў), абласцей і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі іншых раёнаў (гарадоў), абласцей, замежных краін.

  1. Цэнтралізаванае культурнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства, якое праводзіцца па рашэнні дзяржаўных органаў і поўнасцю або часткова фінансуецца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Пералік асобных міжнародных і рэспубліканскіх цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Парадак арганізацыі і правядзення асобных міжнародных і рэспубліканскіх цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь або дзяржаўнымі органамі, ім упаўнаважанымі, што ўказаны ў якасці арганізатараў у пераліку асобных міжнародных і рэспубліканскіх цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пры наяўнасці некалькіх арганізатараў цэнтралізаванага культурнага мерапрыемства парадак арганізацыі і правядзення гэтага культурнага мерапрыемства вызначае арганізатар, указаны першым у пераліку асобных міжнародных і рэспубліканскіх цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з іншымі арганізатарамі, указанымі ў гэтым пераліку.

  1. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях ажыццяўляецца з улікам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

  2. Забараняецца правядзенне культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 81 гэтага Кодэкса, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Статья
209
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ