Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 210. Арганізатар культурнага мерапрыемства

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Арганізатар культурнага мерапрыемства – суб’ект культурнай дзейнасці, па рашэнні якога праводзіцца культурнае мерапрыемства і (або) які ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і іншае забеспячэнне арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства.

  2. Арганізатарамі культурнага мерапрыемства могуць з’яўляцца адзін або некалькі суб’ектаў культурнай дзейнасці.

  3. Арганізатар культурнага мерапрыемства абавязаны ў парадку і ў адпаведнасці з крытэрыямі, устаноўленымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, прысвоіць знак узроставай катэгорыі інфармацыйнай прадукцыі, якая будзе распаўсюджвацца пры дапамозе культурнага мерапрыемства.

  4. Арганізатар культурнага мерапрыемства пры неабходнасці:

4.1. зацвярджае парадак арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства, каштарыс выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства;

4.2. прымае рашэнне аб стварэнні арганізацыйнага камітэта і зацвярджае яго склад;

4.3. вызначае колькасць запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства, кола асоб, якім плануецца ўручыць запрашальныя білеты на наведванне культурнага мерапрыемства, звесткі, якія павінен утрымліваць запрашальны білет на наведванне культурнага мерапрыемства.

Пад запрашальным білетам на наведванне культурнага мерапрыемства разумеецца білет, які прадастаўляе права наведвання культурнага мерапрыемства без аплаты.

Запрашальны білет на наведванне культурнага мерапрыемства акрамя звестак, вызначаных арганізатарам культурнага мерапрыемства, павінен утрымліваць надпіс «Продажу не падлягае»;

4.4. вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства, у тым ліку прадугледжаныя пунктам 3 артыкула 211 гэтага Кодэкса, пры адсутнасці арганізацыйнага камітэта.

  1. Арганізатар культурнага мерапрыемства мае права дэлегаваць асобныя паўнамоцтвы па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства арганізацыйнаму камітэту.

  2. Арганізатар культурнага мерапрыемства нясе адказнасць за адпаведнасць культурнага мерапрыемства патрабаванням гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства.

Статья
210
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ