Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 211. Арганізацыйны камітэт

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Для кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем культурнага мерапрыемства можа стварацца арганізацыйны камітэт.

  2. Склад арганізацыйнага камітэта фарміруецца з прадстаўнікоў арганізатара культурнага мерапрыемства, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства.

Члены арганізацыйнага камітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках.

  1. Арганізацыйны камітэт пры неабходнасці:

3.1. стварае дырэкцыю культурнага мерапрыемства;

3.2. разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў культурнага мерапрыемства, у тым ліку асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе ў якасці канкурсантаў, сімволіку культурнага мерапрыемства, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку, план мерапрыемстваў па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства, праграму культурнага мерапрыемства, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам;

3.3. зацвярджае склад журы (экспертнай камісіі), віды заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;

3.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі юрыдычнымі асобамі па пытаннях арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

3.5. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі культурнага мерапрыемства, памер заявачнага (арганізацыйнага) узносу;

3.6. уносіць на разгляд арганізатара культурнага мерапрыемства прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства, колькасці запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства, коле асоб, якім плануецца ўручыць запрашальныя білеты на наведванне культурнага мерапрыемства, звестках, якія павінен утрымліваць запрашальны білет на наведванне культурнага мерапрыемства, відах заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;

3.7. вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства.

Статья
211
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ