Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 213/1. Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Арганізатары культурна-відовішчных мерапрыемстваў падлягаюць уключэнню ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў (далей, калі не вызначана іншае, – рэестр) у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, за выключэннем арганізатараў (катэгорый арганізатараў) культурна-відовішчных мерапрыемстваў, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

  2. Арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр, але не ўключаны ў яго, забараняюцца.

  3. Фарміруюць і вядуць рэестр Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.

Парадак фарміравання і вядзення рэестра, у тым ліку парадак уключэння арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у рэестр (выключэння з рэестра), падставы для адмовы ва ўключэнні ў рэестр, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

  1. Звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Статья
213/1
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ