# Статья 213/1. Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ



1. Арганізатары культурна-відовішчных мерапрыемстваў падлягаюць уключэнню ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў (далей, калі не вызначана іншае, – рэестр) у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, за выключэннем арганізатараў (катэгорый арганізатараў) культурна-відовішчных мерапрыемстваў, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2. Арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр, але не ўключаны ў яго, забараняюцца.

3. Фарміруюць і вядуць рэестр Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.

Парадак фарміравання і вядзення рэестра, у тым ліку парадак уключэння арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у рэестр (выключэння з рэестра), падставы для адмовы ва ўключэнні ў рэестр, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

4. Звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
