# Статья 213. Культурна-відовішчнае мерапрыемства


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ



1. Культурна-відовішчнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства па публічным выкананні вынікаў творчай дзейнасці калектывамі мастацкай творчасці і (або) асобнымі выканаўцамі.

Да культурна-відовішчных мерапрыемстваў адносяцца спектакль, канцэрт, прадстаўленне і іншыя культурныя мерапрыемствы.

2. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства – юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства, замежная і міжнародная арганізацыі, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, што ажыццяўляюць дзейнасць па правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Для асобных культурна-відовішчных мерапрыемстваў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь могуць вызначацца патрабаванні, якім павінен адпавядаць арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства.

3. Праграма культурна-відовішчнага мерапрыемства – зацверджаны арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства дакумент, які ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, у тым ліку яго найменне, пералік твораў, якія плануюцца для публічнага выканання пры правядзенні культурна-відовішчнага мерапрыемства, інфармацыю аб часе (тэрмінах) і месцы яго правядзення, праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (пры адсутнасці – мяркуемай колькасці гледачоў), на якой плануецца правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства, беларускіх і (або) замежных выканаўцах (далей, калі не вызначана іншае, – выканаўцы) і іншую інфармацыю, якая адносіцца да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (па жаданні арганізатара).

4. Беларускія выканаўцы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прытулак у Рэспубліцы Беларусь, што з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прытулак у Рэспубліцы Беларусь.

Замежныя выканаўцы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, што з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

5. Сцэнічная пляцоўка – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), яе частка, тэрыторыя, якія прызначаны для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

6. Рэклама культурна-відовішчнага мерапрыемства павінна ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе.

7. Парадак трансляцыі культурна-відовішчнага мерапрыемства сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, у рэжыме рэальнага часу рэгулюецца заканадаўствам аб сродках масавай інфармацыі.

8. Патрабаванні гэтага артыкула, а таксама артыкулаў 213¹–217 гэтага Кодэкса не распаўсюджваюцца на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца грамадзянамі, за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў, для ўласных патрэб самога грамадзяніна і (або) яго блізкіх родзічаў, у тым ліку членаў сям’і, сваякоў з нагоды сямейнага ці іншага свята без атрымання прыбытку (даходу).


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
