- Для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны атрымаць спецыяльны дазвол – пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, – пасведчанне), якое выдаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, што ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (далей, калі не вызначана іншае, – структурнае падраздзяленне па культуры), за выключэннем выпадкаў, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца.
Для прыняцця рашэння аб выдачы пасведчання структурнае падраздзяленне па культуры мае права пры неабходнасці запытваць і атрымліваць ад органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі і (або) Міністэрства культуры інфармацыю аб дзейнасці выканаўцаў, удзел якіх прадугледжаны праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства.
У выпадку, калі культурна-відовішчнае мерапрыемства мае двух ці больш арганізатараў, аднаму з якіх у адпаведнасці з гэтым Кодэксам і (або) іншымі актамі заканадаўства не патрабуецца атрыманне пасведчання, іншым арганізатарам таксама не патрабуецца атрыманне пасведчання.
Пасведчанне выдаецца на права арганізацыі і правядзення кожнага (асобнага) культурна-відовішчнага мерапрыемства або некалькіх культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі адной вобласці або горада Мінска на працягу трыццаці каляндарных дзён у рамках гастроляў з удзелам аднаго і таго ж выканаўцы (складу выканаўцаў).
Не патрабуецца атрыманне пасведчання для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў:
3.1. рашэнне аб правядзенні якіх прынята Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, мясцовымі адміністрацыямі раёнаў у гарадах;
3.2. арганізатарамі якіх выступаюць:
структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;
дзяржаўныя ўстановы «Палац Рэспублікі» і «Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал» і «Сталічнае тэлебачанне»;
установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», абласныя філармоніі, дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт»;
3.3. з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў у выпадку, калі:
арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць юрыдычныя асобы, якім прысвоены статус «нацыянальны», «акадэмічны» ці званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», або мерапрыемствы праводзяцца выключна з удзелам выканаўцаў, якім прысвоены такія статус і званне;
арганізатарам мерапрыемства выступае арганізацыя (арганізацыйная структура) Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;
мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыве мастацкай творчасці, а арганізатарам мерапрыемства з’яўляюцца дзяржаўная тэатральна-відовішчная арганізацыя, установа культуры абласнога (мінскага гарадскога), раённага (гарадскога) падпарадкавання або структурнага падраздзялення па культуры ці юрыдычная асоба, падпарадкаваная гэтаму структурнаму падраздзяленню;
мерапрыемства праводзіцца ў комплексе санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг, што аказваюцца дзяржаўнай санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыяй, якая з’яўляецца арганізатарам гэтага культурна-відовішчнага мерапрыемства;
мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыве мастацкай творчасці, на сцэнічнай пляцоўцы, якая знаходзіцца ва ўласнасці, гаспадарчым распараджэнні ці аператыўным кіраванні арганізатара гэтага мерапрыемства, або перададзена яму ў бязвыплатнае карыстанне, або арандуецца ім на тэрмін не меншы за шэсць месяцаў;
3.4. з удзелам замежных выканаўцаў пры правядзенні спектакляў дзяржаўнымі тэатрамі і прадстаўленняў дзяржаўнымі цыркамі.
Для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 3.2 , абзацамі трэцім і пятым падпункта 3.3 пункта 3 гэтага артыкула, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны да заключэння адпаведных дагавораў з выканаўцамі, калектывамі мастацкай творчасці або грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і юрыдычнымі асобамі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы, пісьмова паведаміць аб яго правядзенні ў структурнае падраздзяленне па культуры з прадстаўленнем праграмы культурна-відовішчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.
Для атрымання пасведчання арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства павінен звярнуцца з заявай па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры, у структурнае падраздзяленне па культуры не пазней чым за дзесяць рабочых дзён да запланаванага дня пачатку рэалізацыі ўваходных білетаў або дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (калі рэалізацыя ўваходных білетаў не прадугледжана арганізатарам гэтага мерапрыемства), за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.
У мэтах ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, пры структурных падраздзяленнях па культуры могуць стварацца мастацкія саветы па культурна-відовішчных мерапрыемствах.
У склад мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах могуць уваходзіць творчыя работнікі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, іншых юрыдычных асоб.
- Крытэрыямі ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, з’яўляюцца:
7.1. эстэтычная вартасць выконваемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;
7.2. мастацкая цэласнасць і кампазіцыйная завершанасць выкананняў;
7.3. афармленне і харэаграфічнае рашэнне выкананняў;
7.4. уменне выканаўцаў перадаць стылістычныя асаблівасці і драматургію выконваемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;
7.5. узровень выканальніцкага майстэрства;
7.6. артыстычнасць і тэхніка выканання.
Па выніках ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, мастацкім саветам па культурна-відовішчных мерапрыемствах выдаецца заключэнне аб мастацкім узроўні гэтых выкананняў.
Заключэнне мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах аб мастацкім узроўні выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, не пазней за два рабочыя дні з дня правядзення ацэнкі мастацкага ўзроўню гэтых выкананняў накіроўваецца ў структурнае падраздзяленне па культуры.
Пасведчанне выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.
Пры прыняцці рашэння аб выдачы пасведчання структурнае падраздзяленне па культуры:
11.1. не пазней за адзін рабочы дзень з дня прыняцця рашэння паведамляе арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства аб прынятым рашэнні;
11.2. выдае арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства пасведчанне;
11.3. інфармуе падатковы орган па месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства аб выдачы пасведчання замежнай юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку, замежнаму грамадзяніну, асобе без грамадзянства, якія з’яўляюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства, не пазней за адзін рабочы дзень з дня выдачы пасведчання.
- Арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў без атрымання пасведчання ў выпадках, калі атрыманне пасведчання патрабуецца, забараняюцца.