- Падставамі для адмовы ў выдачы пасведчання з’яўляюцца:
1.1. выяўленне Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці або абласной (Мінскай гарадской) камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці ў культурна-відовішчным мерапрыемстве элементаў прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці;
1.2. выяўленне Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму ў культурна-відовішчным мерапрыемстве прыкмет праяўлення экстрэмізму;
1.3. выяўленне неадпаведнасці інфармацыйнай прадукцыі, якая будзе распаўсюджвацца пры дапамозе культурна-відовішчнага мерапрыемства, прысвоенаму арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства знаку ўзроставай катэгорыі;
1.4. заключэнне мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах аб нізкім мастацкім узроўні выканання твораў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства;
1.5. супадзенне часу (тэрмінаў) і месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства з культурна-відовішчным мерапрыемствам, раней запланаваным іншым арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства;
1.6. парушэнне арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства тэрмінаў вяртання грамадзянам або юрыдычным асобам кошту ўваходнага білета, сістэматычная (два разы і болей на працягу каляндарнага года) нявыплата або выплата не ў поўным памеры пры вяртанні ўваходнага білета яго кошту ў выпадку змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства;
1.7. ануляванне раней выдадзенага пасведчання па прычыне выяўлення ў дакументах, прадстаўленых арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства для атрымання пасведчання, недакладных звестак або неадпаведнасці дакументаў і (або) звестак патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым ліку прадстаўлення падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў;
1.8. сістэматычная (два разы і болей на працягу каляндарнага года) адмова ад правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў без прычын, прадугледжаных часткай першай пункта 8 артыкула 216 гэтага Кодэкса;
1.9. прадстаўленне дакументаў і (або) звестак, якія не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым ліку падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў;
1.10. правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства арганізатарам, які падлягае ўключэнню ў рэестр, але не ўключаны ў яго;
1.11. атрыманне ад органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі і (або) Міністэрства культуры інфармацыі аб наяўнасці ў дзейнасці выканаўцаў, удзел якіх прадугледжаны праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, выпадкаў, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 81 гэтага Кодэкса;
1.12. парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства.
- Рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання выдаецца арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства або накіроўваецца яму кур’ерам ці па пошце не пазней за адзін рабочы дзень з дня прыняцця гэтага рашэння.
У рашэнні аб адмове ў выдачы пасведчання ўказваецца матываваная прычына адмовы.
Адмова ў выдачы пасведчання па прычыне немэтазгоднасці правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не дапускаецца.
Падставамі для анулявання пасведчання з’яўляюцца выяўленне ў дакументах, прадстаўленых арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства для атрымання пасведчання, недакладных звестак або неадпаведнасць дакументаў і (або) звестак патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым ліку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў, а таксама адмова арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.
Рашэнні аб адмове ў выдачы пасведчання, аб ануляванні пасведчання на працягу аднаго года з дня прыняцця адпаведнага рашэння могуць быць абскарджаны ў Міністэрства культуры або ў суд.