Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 216. Парадак арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Змяненне аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замена яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змяненне складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмова ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства або яго адмена

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Усе дзеянні па арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчнага мерапрыемства забяспечваюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства, у тым ліку шляхам заключэння адпаведных дагавораў з юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у мэтах набыцця (атрымання) тавараў (выканання работ, аказання паслуг), маёмасных правоў, неабходных для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.

  2. Пры правядзенні культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны:

2.1. зацвердзіць праграму культурна-відовішчнага мерапрыемства;

2.2. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і іншай маёмасці;

2.3. абмежаваць колькасць грамадзян, якія прысутнічаюць на культурна-відовішчным мерапрыемстве, з улікам праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (на сцэнічнай пляцоўцы, якая не мае сядзячых месцаў, з разліку не болей за тры чалавекі на адзін квадратны метр);

2.4. забяспечыць пры неабходнасці арганізацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогі;

2.5. спыніць культурна-відовішчнае мерапрыемства па ўласнай ініцыятыве або па патрабаванні ўласніка сцэнічнай пляцоўкі, прадстаўніка мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога праводзіцца культурна-відовішчнае мерапрыемства і які забяспечвае выкананне заканадаўства пры правядзенні гэтага мерапрыемства, у выпадку:

узнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, а таксама аварыйнай сітуацыі на сцэнічнай пляцоўцы;

прычынення шкоды маёмасці юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў;

выяўлення ў культурна-відовішчным мерапрыемстве ў час яго правядзення элементаў прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці, экстрэмізму, нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасці, а таксама выяўлення неадпаведнасці інфармацыйнай прадукцыі, якая распаўсюджваецца пры дапамозе культурна-відовішчнага мерапрыемства, прысвоенаму арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства знаку ўзроставай катэгорыі.

  1. У мэтах аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі на культурна-відовішчнае мерапрыемства не дапускаюцца грамадзяне, якія:

3.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і (або) піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, сцягі і вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

3.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

3.3. учыняюць дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама падбухторваюць іншых асоб да такіх дзеянняў любымі метадамі.

  1. У час правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца:

4.1. знаходзіцца ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

4.2. мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць прадметы і рэчы, якія забаронены да праносу на культурна-відовішчнае мерапрыемства ў адпаведнасці з падпунктам 3.1 пункта 3 гэтага артыкула;

4.3. распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;

4.4. ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;

4.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;

4.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;

4.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

  1. Пры наведванні культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яго арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку. Парадак наведвання культурна-відовішчнага мерапрыемства непаўналетнімі вызначаецца яго арганізатарам з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.

  2. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства мае права:

6.1. змяніць аб’яўленыя час (тэрміны) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замяніць яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змяніць склад удзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства ў парадку, прадугледжаным пунктам 7 гэтага артыкула;

6.2. адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства па прычынах і ў парадку, прадугледжаных пунктам 8 гэтага артыкула;

6.3. адмяніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадках і парадку, прадугледжаных пунктам 9 гэтага артыкула.

  1. У выпадку змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня яго правядзення:

пісьмова папярэдзіць аб гэтым структурнае падраздзяленне па культуры ў выпадку, калі атрыманне пасведчання патрабуецца, а таксама ў выпадках, прадугледжаных абзацамі трэцім–пятым падпункта 3.2 , абзацамі трэцім і пятым падпункта 3.3 пункта 3 артыкула 214 гэтага Кодэкса;

забяспечыць у месцах, вызначаных пунктам 10 гэтага артыкула, інфармаванне грамадзян аб змяненні аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змяненні складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, а таксама аб умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.

Унясенне змяненняў у пасведчанне ажыццяўляецца ў парадку ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у адміністрацыйнае рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

  1. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства мае права адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства па прычынах:

смерці ці хваробы ўдзельніка калектыву мастацкай творчасці або асобнага выканаўцы, якія павінны былі прымаць удзел у культурна-відовішчным мерапрыемстве;

адмовы ўдзельніка калектыву мастацкай творчасці або асобнага выканаўцы ад удзелу ў культурна-відовішчным мерапрыемстве;

немагчымасці прыбыцця калектыву мастацкай творчасці або асобнага выканаўцы да месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства без магчымасці іх замены іншымі калектывам мастацкай творчасці або асобным выканаўцам;

эканамічнай немэтазгоднасці правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства лічыцца эканамічна немэтазгодным, калі прыбытак ад рэалізацыі ўваходных білетаў на гэта мерапрыемства не пакрывае бягучыя выдаткі, звязаныя з яго правядзеннем (за выключэннем выдаткаў на заработную плату і ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне), або запаўняльнасць сцэнічнай пляцоўкі складае менш за 15 працэнтаў ад яе праектнай умяшчальнасці;

па іншых прычынах, прызнаных структурным падраздзяленнем па культуры ўважлівымі.

У выпадку адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, а ў выключных выпадках (па прычынах, указаных у абзацах другім–чацвёртым часткі першай гэтага пункта) – неадкладна:

пісьмова папярэдзіць аб гэтым структурнае падраздзяленне па культуры ў выпадку, калі атрыманне пасведчання патрабуецца, а таксама ў выпадках, прадугледжаных абзацамі трэцім–пятым падпункта 3.2, абзацамі трэцім і пятым падпункта 3.3 пункта 3 артыкула 214 гэтага Кодэкса;

забяспечыць у месцах, вызначаных пунктам 10 гэтага артыкула, інфармаванне грамадзян аб адмове ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, а таксама аб умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.

Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад правядзення якога арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства адмовіўся, пасля атрымання ад яго адпаведнага пісьмовага паведамлення анулюецца структурным падраздзяленнем па культуры, якое выдала гэта пасведчанне.

  1. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства мае права адмяніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадку наступлення форс-мажорных абставін, якія робяць немагчымым правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства.

Пад форс-мажорнымі абставінамі разумеюцца ваенныя рызыкі, увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча, стыхійныя бедствы, прыродныя або тэхнагенныя катастрофы, тэрарыстычныя акты або існаванне пагрозы тэрарыстычных актаў, эпідэміі, эпізаотыі, пандэміі і (або) звязаныя з імі забароны ці абмежаванні, закрыццё дзяржаўных межаў.

У выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства, калі гэта магчыма зыходзячы з форс-мажорных абставін, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны:

пісьмова папярэдзіць аб гэтым структурнае падраздзяленне па культуры ў выпадку, калі атрыманне пасведчання патрабуецца, а таксама ў выпадках, прадугледжаных абзацамі трэцім–пятым падпункта 3.2, абзацамі трэцім і пятым падпункта 3.3 пункта 3 артыкула 214 гэтага Кодэкса;

забяспечыць у месцах, вызначаных пунктам 10 гэтага артыкула, інфармаванне грамадзян аб адмене культурна-відовішчнага мерапрыемства, а таксама аб умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.

Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое было адменена, пасля атрымання ад арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства адпаведнага пісьмовага паведамлення прызнаецца структурным падраздзяленнем па культуры, якое выдала гэта пасведчанне, несапраўдным.

  1. Інфармаванне грамадзян аб змяненні аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змяненні складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмове ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства або яго адмене павінна ажыццяўляцца ў месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, першапачаткова запланаваным месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, калі змяняецца месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, месцах рэалізацыі ўваходных білетаў і па месцы знаходжання арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства.
Статья
216
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ