- Рэалізацыя ўваходных білетаў і друкаванай прадукцыі, якая ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты), ажыццяўляецца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства або па яго даручэнні (на падставе адпаведных дагавораў) іншымі юрыдычнымі асобамі або грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, за наяўны або безнаяўны разлік.
У выпадках, калі атрыманне пасведчання з’яўляецца абавязковым, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства і іншыя асобы не маюць права да атрымання арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства пасведчання рэалізоўваць уваходныя білеты і друкаваную прадукцыю, якая ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты).
Рэалізацыя ўваходных білетаў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі, у тым ліку глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт (электронны білет), у парадку, устаноўленым арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства з улікам патрабаванняў актаў заканадаўства.
Уваходны білет павінен утрымліваць:
3.1. звесткі аб арганізатары культурна-відовішчнага мерапрыемства (назва і месца знаходжання юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь, замежнай і міжнароднай арганізацый, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) індывідуальнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь, замежнага грамадзяніна, асобы без грамадзянства);
3.2. найменне культурна-відовішчнага мерапрыемства, час (тэрміны) і месца яго правядзення;
3.3. рад і нумар пасадачнага месца (пры іх наяўнасці);
3.4. кошт уваходнага білета;
3.5. серыю і нумар уваходнага білета (устанаўліваюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства);
3.6. месца кантролю (штрых-код);
3.7. інфармацыю аб умовах і месцах вяртання ўваходнага білета;
3.8. іншыя звесткі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.
У выпадку, калі ўваходны білет аформлены на бланку дакумента з пэўнай ступенню абароны, ён павінен таксама ўтрымліваць карашок, які застаецца пасля выкарыстання ўваходнага білета ў пачку ўваходных білетаў, надрукаваным і прашытым (збрашураваным) друкарскім спосабам.
Уваходныя білеты могуць быць вернуты па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства ў месцах іх рэалізацыі (для электроннага білета – з выкарыстаннем сетак электрасувязі, у тым ліку глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт), месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства і (або) іншых месцах, вызначаных арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну, юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, вяртаецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага білета (без уліку камісійнага збору электронных білетных аператараў, камісійнага збору за браніраванне ўваходнага білета і іншых выдаткаў, якія не ўваходзяць у кошт уваходнага білета).
Пад электронным білетным аператарам разумеецца юрыдычная асоба, заснаваная ў адпаведнасці з заканадаўствам, якая рэалізуе электронныя білеты на культурна-відовішчныя мерапрыемствы з выкарыстаннем сетак электрасувязі, у тым ліку глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт.
Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны забяспечыць магчымасць вяртання ўваходнага білета ў месцах, вызначаных часткай першай гэтага пункта.
- У выпадку змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства або яго адмены:
6.1. грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета (за выключэннем выпадкаў адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства або яго адмены);
6.2. грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць кошт уваходнага білета ў поўным памеры (без уліку камісійнага збору электронных білетных аператараў, камісійнага збору за браніраванне ўваходнага білета і іншых выдаткаў, якія не ўваходзяць у кошт уваходнага білета).
- У выпадку вяртання ўваходных білетаў па прычыне змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права звярнуцца да арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства з заявай аб вяртанні кошту ўваходнага білета не пазней за дату правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.
У выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права звярнуцца да арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства з заявай аб вяртанні кошту ўваходнага білета не пазней за трыццаць каляндарных дзён пасля таго, як форс-мажорныя абставіны адпалі.
Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадках вяртання ўваходных білетаў, якія прадугледжаны часткай першай гэтага пункта, абавязаны вярнуць грамадзяніну, юрыдычнай асобе кошт уваходнага білета не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртанні кошту ўваходнага білета, а ў выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства – не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртанні кошту ўваходнага білета.
Вяртанне кошту ўваходнага білета, набытага па безнаяўным разліку, ажыццяўляецца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак грамадзяніна або юрыдычнай асобы.