Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 220. Фестываль. Свята

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Фестываль – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці ў сцэнічным, выяўленчым, цыркавым мастацтве, мастацкай літаратуры, кінематаграфіі, народнай творчасці, у тым ліку вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, дызайне, архітэктуры, фатаграфіі.

У рамках фестывалю могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы, агляды, канферэнцыі і іншыя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю.

  1. Свята – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, прымеркаванае да дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат у Рэспубліцы Беларусь або звязанае з адраджэннем беларускіх народных традыцый, звычаяў і абрадаў.

У рамках свята могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы і іншыя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення свята.

Статья
220
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ