# Статья 220. Фестываль. Свята


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ



1. Фестываль – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці ў сцэнічным, выяўленчым, цыркавым мастацтве, мастацкай літаратуры, кінематаграфіі, народнай творчасці, у тым ліку вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, дызайне, архітэктуры, фатаграфіі.

У рамках фестывалю могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы, агляды, канферэнцыі і іншыя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю.

2. Свята – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, прымеркаванае да дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат у Рэспубліцы Беларусь або звязанае з адраджэннем беларускіх народных традыцый, звычаяў і абрадаў.

У рамках свята могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы і іншыя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення свята.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
