Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 221. Конкурс. Пленэр. Форум

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Конкурс – культурнае мерапрыемства па публічных стварэнні, выкананні і паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі вынiкаў творчай дзейнасцi, якое праводзіцца ў мэтах вылучэння лепшых удзельнiкаў сярод выканаўцаў, навучэнцаў устаноў адукацыі, іншых грамадзян, юрыдычных асоб або вылучэння iх лепшых работ у пэўных відах мастацкай літаратуры і мастацтва.

Конкурс можа праводзіцца ў адзін або некалькі этапаў (тураў), а таксама па адной або некалькіх намінацыях.

Правядзенне конкурсу ажыццяўляецца з улікам умоў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам аб публічным конкурсе.

  1. Пленэр – культурнае мерапрыемства па публічным стварэнні, публічным паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі выяўленчага мастацтва, якое праводзіцца на адкрытым паветры.

  2. Форум – культурнае мерапрыемства па публічным паказе і папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама дзейнасці музеяў і бібліятэк, вопыту культурна-асветнай работы і педагагічнай дзейнасці ў сферы культуры.

Статья
221
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ