# Статья 222. Выстаўка. Гарантыі захаванасці культурных каштоўнасцей пры арганізацыі міжнародных выставак


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ



1. Выстаўка – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.

Арганізатар выстаўкі не пазней чым за дзесяць каляндарных дзён да дня яе правядзення абавязаны пісьмова паведаміць аб правядзенні выстаўкі ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення выстаўкі.

Пісьмовае паведамленне аб правядзенні выстаўкі павінна ўтрымліваць інфармацыю аб:

арганізатары выстаўкі (для грамадзян – прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) і месца жыхарства, для юрыдычных асоб – назва і месца знаходжання);

аўтарах твораў, публічны паказ якіх плануецца ажыццявіць, і іх творчай дзейнасці з прадстаўленнем пераліку гэтых твораў і іх фатаграфій (відэаматэрыялаў);

найменні, часе (тэрмінах) і месцы правядзення выстаўкі.

Патрабаванні частак другой і трэцяй гэтага пункта не распаўсюджваюцца на выстаўкі, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі.

2. У выпадку арганізацыі міжнародных выставак у Рэспубліцы Беларусь Міністэрства культуры па хадайніцтве дзяржаўнага органа або арганізацыі культуры, якія арганізуюць міжнародную выстаўку, на падставе дагавора паміж бакамі і дакумента, які пацвярджае страхаванне культурных каштоўнасцей, што ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь, прадастаўляе гарантыйныя абавязацельствы аб іх захаванасці і своечасовым вяртанні.

Рашэнне аб прадастаўленні гарантыйных абавязацельстваў прымаецца не пазней за пятнаццаць каляндарных дзён з дня паступлення пісьмовага хадайніцтва і выдаецца ў форме гарантыйнага пісьма Міністэрства культуры бясплатна. Гарантыйныя абавязацельствы прадастаўляюцца на перыяд знаходжання культурных каштоўнасцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
