Дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічным паказе (публічным выкананні) на прафесійнай аснове.
Напрамкі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці:
2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (публічнае выкананне);
2.2. арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
2.3. правядзенне майстар-класаў і іншых культурных мерапрыемстваў;
2.4. рэалізацыя сумесных культурных праектаў з іншымі калектывамі мастацкай творчасці;
2.5. падрыхтоўка, тыражаванне і рэалізацыя рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі аб культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае).
Нароўні з напрамкамі дзейнасці, прадугледжанымі пунктам 2 гэтага артыкула, прафесійны калектыў мастацкай творчасці можа ажыццяўляць выраб і (або) прадастаўленне юрыдычным асобам і грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, дэкарацый, мэблі, рэквізіту, сцэнічных касцюмаў і іншай маёмасці для правядзення культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў іх.
У прафесійных калектывах мастацкай творчасці можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет.
Склад мастацкага савета прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, зацвярджаецца яго кіраўніком па ўзгадненні з заснавальнікам прафесійнага калектыву мастацкай творчасці.
Склад мастацкага савета прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, зацвярджаецца яго заснавальнікам.