- Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці маюць права:
1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
1.2. удзельнічаць у культурных мерапрыемствах і ў выкананні сацыяльна-творчых заказаў;
1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;
1.4. самастойна планаваць сваю дзейнасць і вызначаць перспектывы развіцця зыходзячы з мэт, прадугледжаных іх статутамі (палажэннямі), наяўнасці ўласных творчых і матэрыяльных рэсурсаў;
1.5. мець уласную сімволіку (афіцыйнае найменне, эмблему, іншае выяўленне), таварны знак.
- Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці абавязаны:
2.1. мець назву, якая павінна адлюстроўваць жанр і форму калектыву;
2.2. забяспечваць стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (публічнае выкананне) на высокім мастацкім узроўні;
2.3. садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню і культурнаму развіццю грамадзян;
2.4. садзейнічаць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны за мяжой пры правядзенні гастроляў.