Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 226. Асаблівасці культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічным паказе (публічным выкананні) на непрафесійнай аснове.

  2. Напрамкі дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці:

2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (публічнае выкананне);

2.2. удзел у культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемствах;

2.3. правядзенне майстар-класаў і іншых культурных мерапрыемстваў.

  1. Нароўні з напрамкамі дзейнасці, прадугледжанымі пунктам 2 гэтага артыкула, непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці можа ажыццяўляць выраб і (або) прадастаўленне грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, дэкарацый, мэблі, рэквізіту, сцэнічных касцюмаў і іншай маёмасці для правядзення культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў іх.

  2. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ажыццяўляецца з улiкам іх жанру і формы, узроўню выканальніцкага майстэрства і творчага патэнцыялу ўдзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, асаблiвасцей рэпертуару i iншага.

  3. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці вызначаецца мэтанакiраванасцю, спалучэннем розных вiдаў заняткаў (iндывiдуальных, групавых, агульнакалектыўных) i заключаецца ў набыцці ўдзельнікамі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасці.

Заснавальнікам калектыву для арганізацыі работы з непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці могуць запрашацца балетмайстры, хормайстры, канцэртмайстры, рэжысёры, кампазiтары, мастакі i iншыя творчыя работнікі.

  1. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці лічыцца стабільнай, калі гэты калектыў:

6.1. праводзіць самастойныя культурныя мерапрыемствы не радзей за адзiн раз у два месяцы;

6.2. праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу;

6.3. прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

  1. У непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет.

Склад мастацкага савета непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці фарміруецца з удзельнікаў гэтага калектыву і вызначаецца шляхам галасавання на агульным сходзе большасцю галасоў ад агульнай колькасці ўдзельнікаў гэтага калектыву.

Статья
226
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
24. ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) І АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ