- Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці маюць права:
1.1. самастойна вызначаць жанр і форму калектыву, склад удзельнікаў, рэпертуарную палітыку;
1.2. публічна паказваць (публічна выконваць) вынікі творчай дзейнасці, удзельнічаць у фестывалях, конкурсах, аглядах і іншых культурных мерапрыемствах;
1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;
1.4. удзельнічаць у выкананні сацыяльна-творчых заказаў.
- Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці абавязаны:
2.1. мець поўную назву, якая адлюстроўвае жанр і форму калектыву, поўную назву заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (яго падраздзялення), тэрытарыяльную прыналежнасць, а таксама можа ўтрымліваць арыгiнальную назву непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, у склад якога ўваходзiць больш за 75 працэнтаў удзельнiкаў, якiя працуюць ва ўстановах культуры, установах адукацыі ў сферы культуры i пры гэтым маюць адукацыю ў пэўных відах мастацтва, можа адлюстроўваць якасны склад удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ўказваецца ў пашпарце непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
2.2. садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню і культурнаму развіццю грамадзян;
2.3. павышаць мастацкі ўзровень вынікаў творчай дзейнасці.
- Адказнасць за дзейнасць непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці нясе яго заснавальнік.
Заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці абавязаны:
ажыццяўляць арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне культурнай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
садзейнічаць развіццю і рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, удзелу непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў культурных мерапрыемствах;
садзейнічаць павышэнню прафесiйнага ўзроўню і заахвочванню кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.