Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 230. Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Асноўныя патрабаванні да кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці:

1.1. веданне і вывучэнне гiсторыi, этнаграфii, аўтэнтычнага фальклору і культурна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой ажыццяўляе культурную дзейнасць аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасці;

1.2. валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага мастацтва.

  1. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца па:

2.1. ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi культурнай дзейнасці аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ў несцэнічных умовах (выкананне ў натуральным асяроддзі каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасць сцэнічных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, веданне мясцовых музычных, танцавальных традыцый, казак, паданняў, легенд i іншае), садзейнiчанні ў перадачы фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi;

2.2. наяўнасцi збору матэрыяльных форм існавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору і якасна зафіксаваных на матэрыяльных носьбітах інфармацыі матэрыяльных і нематэрыяльных форм існавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору.

  1. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці арганізуе культурную дзейнасць гэтага калектыву ў мэтах захавання аўтэнтычнага фальклору ў адпаведнасці з жанрам і формай аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці.
Статья
230
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
24. ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) І АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ