# Статья 230. Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 24. ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) І АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ



1. Асноўныя патрабаванні да кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці:

1.1. веданне і вывучэнне гiсторыi, этнаграфii, аўтэнтычнага фальклору і культурна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой ажыццяўляе культурную дзейнасць аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасці;

1.2. валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага мастацтва.

2. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца па:

2.1. ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi культурнай дзейнасці аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ў несцэнічных умовах (выкананне ў натуральным асяроддзі каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасць сцэнічных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, веданне мясцовых музычных, танцавальных традыцый, казак, паданняў, легенд i іншае), садзейнiчанні ў перадачы фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi;

2.2. наяўнасцi збору матэрыяльных форм існавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору і якасна зафіксаваных на матэрыяльных носьбітах інфармацыі матэрыяльных і нематэрыяльных форм існавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору.

3. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці арганізуе культурную дзейнасць гэтага калектыву ў мэтах захавання аўтэнтычнага фальклору ў адпаведнасці з жанрам і формай аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
