Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 231. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва – напрамак культурнай дзейнасці па задавальненні асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей насельніцтва, а таксама патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.

  2. Асноўнымі відамі арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з’яўляюцца:

2.1. арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

2.2. ажыццяўленне дзейнасці клубных фарміраванняў;

2.3. правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзіцячых ранішнікаў, гульнявых і іншых танцавальных і (або) забаўляльных праграм;

2.4. правядзенне масавых тэатралізаваных свят і прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў і рытуалаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;

2.5. арганізацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнічных, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных і іншых інтарэсах;

2.6. іншыя віды.

  1. Асноўнымі арганізацыямі культуры і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, з’яўляюцца клубы, паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі і заасады.
Статья
231
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
25. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ