# Статья 231. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 25. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА



1. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва – напрамак культурнай дзейнасці па задавальненні асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей насельніцтва, а таксама патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.

2. Асноўнымі відамі арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з’яўляюцца:

2.1. арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

2.2. ажыццяўленне дзейнасці клубных фарміраванняў;

2.3. правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзіцячых ранішнікаў, гульнявых і іншых танцавальных і (або) забаўляльных праграм;

2.4. правядзенне масавых тэатралізаваных свят і прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў і рытуалаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;

2.5. арганізацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнічных, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных і іншых інтарэсах;

2.6. іншыя віды.

3. Асноўнымі арганізацыямі культуры і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, з’яўляюцца клубы, паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі і заасады.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
