Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 235. Дзейнасць клубаў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Клубы:

1.1. ствараюць i арганiзуюць работу калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;

1.2. забяспечваюць арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, накіраваных на публічны паказ (публічнае выкананне) вынiкаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;

1.3. забяспечваюць правядзенне культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў з удзелам калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў i аўтараў;

1.4. ажыццяўляюць паказ фiльмаў;

1.5. арганiзуюць работу кансультацый i лекторыяў, народных унiверсiтэтаў, школ i курсаў прыкладных ведаў, праводзяць тэматычныя вечары, вусныя часопiсы, цыклы творчых сустрэч, ажыццяўляюць культурна-асветную работу ў іншых формах;

1.6. праводзяць масавыя тэатралiзаваныя святы i прадстаўленні, народныя гулянні, абрады i рытуалы ў адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;

1.7. праводзяць дыскатэкі і іншыя танцавальныя і (або) забаўляльныя праграмы;

1.8. аказваюць кансультатыўную, метадычную і іншую дапамогу суб’ектам культурнай дзейнасці ў арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляюць пракат музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, рэалізацыю метадычных матэрыялаў;

1.9. выконваюць іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

  1. Клубы могуць сумяшчаць дзейнасць па арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з іншай дзейнасцю (дамы і клубы культурна-сацыяльных паслуг, культурна-спартыўныя цэнтры, клубы-кафэ і іншае).

Дзейнасць клубаў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт.

  1. Клубы могуць выкарыстоўваць нестацыянарныя формы абслугоўвання.
Статья
235
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
25. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ