Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 236. Клубныя фарміраванні. Віды клубных фарміраванняў

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Клубнае фарміраванне – добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, заснаванае на агульнасці інтарэсаў і патрэбнасцей у сумесным занятку творчай дзейнасцю, якая спрыяе развіццю іх творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў і навыкаў, стварэнню імі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама на адзінстве імкнення да атрымання актуальнай інфармацыі і прыкладных ведаў у розных галінах грамадскага жыцця, авалодання ведамі, уменнямі і навыкамі ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

  2. Клубныя фарміраванні могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць у якасці падраздзялення юрыдычнай асобы або на базе арганізацый культуры, устаноў адукацыі, іншых юрыдычных асоб.

Арганізацыя культуры, установа адукацыі, іншая юрыдычная асоба, на базе якой дзейнічае клубнае фарміраванне, – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне творчай дзейнасці клубнага фарміравання без стварэння падраздзялення ў структуры гэтай юрыдычнай асобы.

  1. Клубныя фарміраванні могуць існаваць у наступных відах:

3.1. непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці;

3.2. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці;

3.3. гурткі;

3.4. аматарскія аб’яднанні (клубы па інтарэсах);

3.4¹. тэатры моды;

3.5. іншыя віды.

  1. Клубнае фарміраванне:

4.1. арганізуе сістэматычныя заняткі ў тэарэтычнай і практычнай форме, а таксама ў відзе (відах), які характэрны для гэтага клубнага фарміравання (рэпетыцыя, лекцыя, урок, трэніроўка, пасяджэнне і іншыя віды);

4.2. праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы (канцэрты, выстаўкі, конкурсы, майстар-класы і іншыя культурныя мерапрыемствы);

4.3. прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах;

4.4. выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

  1. Колькасць удзельнікаў клубнага фарміравання павінна адпавядаць напрамкам (школам), формам, відам і прыёмам мастацкай творчасці, вызначаным форме і зместу, жанру, рэпертуарнай палітыцы, вартасці і прызначэнню твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца і папулярызуюцца пры ажыццяўленні творчай дзейнасці, садзейнічаць развіццю творчай дзейнасці клубнага фарміравання.

Колькасць удзельнікаў клубнага фарміравання, якое створана ў выглядзе гуртка або аматарскага аб’яднання (клуба па інтарэсах), у сельскіх населеных пунктах павінна быць не менш за пяць чалавек, у іншых населеных пунктах – не менш за дзесяць чалавек.

  1. Перыядычнасць і працягласць заняткаў у клубным фарміраванні вызначаюцца кіраўніком клубнага фарміравання і зацвярджаюцца кіраўніком юрыдычнай асобы, у структуры якой створана або на базе якой дзейнічае гэта фарміраванне.
Статья
236
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
25. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ