Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 237. Правядзенне дыскатэк

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Дыскатэка – танцавальная і (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публічным выкананнем твораў музычнага мастацтва калектывамі мастацкай творчасці і (або) асобнымі выканаўцамі і (або) у якой выкарыстоўваецца фанаграма, з магчымым паказам аўдыявізуальных твораў, правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, гульняў і іншых забаў.

  2. Правядзенне дыскатэкі арганізуецца на закрытай і (або) адкрытай пляцоўках, якія павінны адпавядаць санітарна-эпідэміялагічным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

Закрытая пляцоўка – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне, што выкарыстоўваюцца для правядзення дыскатэкі.

Адкрытая пляцоўка – танцавальная пляцоўка і іншыя месцы пад адкрытым небам, спецыяльна прызначаныя для правядзення дыскатэкі.

  1. Арганізатарам дыскатэк з’яўляецца юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць дзейнасць па арганізацыі і правядзенні дыскатэк.

  2. Правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках ажыццяўляецца да дваццаці трох гадзін, за выключэннем дыскатэк, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі. Час правядзення дыскатэк на адкрытых пляцоўках можа быць працягнуты па ўзгадненні з кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобамі, імі ўпаўнаважанымі.

  3. Правядзенне дыскатэк у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін ажыццяўляецца на закрытых пляцоўках, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула.

  4. Пры правядзенні дыскатэкі на адкрытай пляцоўцы тэрыторыя гэтай пляцоўкі павінна быць адгароджана ад праезнай часткі плотам або агароджай для забеспячэння бяспекі наведвальнікаў дыскатэкі, іншых грамадзян, а таксама ўдзельнікаў дарожнага руху.

  5. Арганізатары дыскатэк маюць права:

7.1. устанаўліваць правілы правядзення дыскатэк з улікам патрабаванняў гэтага Кодэкса;

7.2. устанаўліваць плату за ўваход на дыскатэку;

7.3. прымяняць піратэхнічныя сродкі толькі пры ўмове выканання патрабаванняў адпаведных тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

  1. Наведвальнікі дыскатэкі маюць права на:

8.1. атрыманне інфармацыі аб узроставым складзе і максімальнай колькасці наведвальнікаў дыскатэкі, мерах па забеспячэнні грамадскага парадку;

8.2. наведванне дыскатэкі незалежна ад полу, расы, мовы, рэлігійных, палітычных або іншых перакананняў, нацыянальнасці, сацыяльнага паходжання, маёмаснага, службовага становішча і іншых прыкмет.

  1. У мэтах аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі на дыскатэку не дапускаюцца грамадзяне, якія:

9.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і (або) піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, сцягі і вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

9.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

9.3. учыняюць дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама падбухторваюць іншых асоб да такіх дзеянняў любымі метадамі.

  1. У час правядзення дыскатэкі грамадзянам забараняецца:

10.1. знаходзіцца ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

10.2. мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць прадметы і рэчы, якія забаронены да праносу на дыскатэку ў адпаведнасці з падпунктам 9.1 пункта 9 гэтага артыкула;

10.3. распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;

10.4. ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;

10.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;

10.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;

10.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

  1. Пры правядзенні дыскатэкі грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яе арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.

  2. Арганізатары дыскатэк абавязаны:

12.1. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў і іншай маёмасці;

12.2. выконваць патрабаванні, прадугледжаныя пунктам 9 гэтага артыкула;

12.3. не дапускаць дыскрымінацыі ў адносінах да наведвальнікаў дыскатэкі;

12.4. захоўваць правы наведвальнікаў дыскатэкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства;

12.5. спыніць дыскатэку ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, або юрыдычных асоб;

12.6. забяспечыць пры неабходнасці арганізацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогі;

12.7. не выкарыстоўваць праграмы, якія змяшчаюць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі;

12.8. выконваць патрабаванні заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах і іншага заканадаўства;

12.9. абсталяваць месцы правядзення дыскатэкі сістэмамі відэаназірання і кнопкай трывожнай сігналізацыі з паступленнем сігналу на пульт органаў унутраных спраў;

12.10. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

  1. Арганізатары дыскатэк, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках не на пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, прадугледжаных пунктам 12 гэтага артыкула, у мэтах прадухілення надзвычайных сітуацый і падтрымання правапарадку павінны ўзгадніць правядзенне дыскатэкі з кіраўніком мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобай, ім упаўнаважанай, за пяць каляндарных дзён да дня яе правядзення.
Статья
237
Раздел
IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Глава
25. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ