# Статья 251. Заахвочванні Міністэрства культуры


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Глава 26. ЗААХВОЧВАННІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



1. Нагрудны знак Міністэрства культуры «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» засноўваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.

2. Міністэрства культуры ўстанаўлівае іншыя заахвочванні суб’ектаў культурнай дзейнасці, у тым ліку спонсараў і мецэнатаў культуры, і парадак узнагароджання імі.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
