Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 255. Пераходныя палажэнні

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Фільмы, якім да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса прысвоены індэксы, якія вызначаюць парадак выкарыстання гэтых фільмаў, не падлягаюць класіфікацыі.

Суаднясенне індэксаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, і ўзроставых катэгорый, прадугледжаных пунктам 6 артыкула 207 гэтага Кодэкса, вызначаецца Міністэрствам культуры.

  1. Дазволы на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і пасведчанні на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса з’яўляюцца сапраўднымі да завяршэння тэрмінаў іх дзеяння.

  2. Дазволы на правядзенне археалагічных даследаванняў і на права выканання археалагічных разведак і раскопак, якія выдадзены адпаведна Міністэрствам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса, з’яўляюцца сапраўднымі да завяршэння тэрмінаў іх дзеяння.

  3. Уласнiк (карыстальнік) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, якія да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса падпісалі ахоўныя абавязацельствы, абавязаны не пазней за два гады з даты ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса падпісаць новыя ахоўныя абавязацельствы.

Статья
255
Раздел
V. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Глава
27. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ